Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб паветраных зносінах*
Уступiла ў сiлу 13 сакавiка 2002 года
______________________________
*Утверждено постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 2000 г. № 1972 «Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб паветраных зносiнах» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 2, 5/4873).
ПРЭАМБУЛА
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран,
з’яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага ў сёмы дзень снежня 1944 года, (16/09/1323);
тут i далей названыя «Дагаворныя Бакi»;
у мэтах устанаўлення i ажыццяўлення рэгулярных паветраных зносiн памiж i па-за межамi тэрыторый дзяржаў Дагаворных Бакоў;