Пагадненне паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам транспарту, інавацый і тэхналогій Аўстрыйскай Рэспублікі аб міжнароднай перавозцы пасажыраў у нерэгулярных аўтамабільных зносінах

Уступiла ў сiлу 18 мая 2000 года

 

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральнае міністэрства транспарту, інавацый і тэхналогій Аўстрыйскай Рэспублікі, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі,

усведамляючы рашэнні Еўрапейскай Канферэнцыі Міністраў Транспарту (ЕКМТ) прымаць меры па забеспячэнню і павышэнню бяспекі аўтамабільнага руху ў міжнародных аўтамабільных пасажырскіх зносінах,

імкнучыся прымяняць для ажыццяўлення высокага ўзроўню бяспекі ў кожным выпадку навейшыя тэхналогіі, адпаведныя ўзроўню тэхнікі, у прыватнасці, у адносінах зніжэння шуму і выкідаў шкодных рэчываў, а таксама забеспячэння высокага стандарту тэхнічнай бяспекі,