Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб адкрыццi пагранiчнага пераходу Пярэраў–Белавежа для мiжнароднага беставарнага руху асоб пяшком або з выкарыстаннем веласiпедаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, заключанае шляхам абмену нотамі, ад 30 чэрвеня 2005 года

Уступіла ў сілу 30 чэрвеня 2005 года

Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве

Пераклад з польскай мовы

 

Варшава, 10 чэрвеня 2005 года

№ DPT 2265-64-2003/RD/187

 

Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча сведчыць сваю павагу да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве і, дзейнічаючы ад імя Урада Рэспублікі Польшча, на падставе артыкула 6 і ў адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Польшча і Урадам Рэспублікі Беларусь па пытанню пагранічных пераходаў, што быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка 1992 г., мае гонар прапанаваць заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Польшча і Урадам Рэспублікі Беларусь аб адкрыцці пагранічнага пераходу Белавежа–Пярэраў для міжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком альбо з выкарыстаннем веласіпедаў, што знаходзяцца ў іх асабістым карыстанні.