Праграма супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту і сродкаў масавай інфармацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі на 2000–2002 гады

Уступіла ў сілу 15 лістапада 2000 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,

кіруючыся ўзаемным імкненнем умацоўваць і паглыбляць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі,

упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту, сродкаў масавай інфармацыі вядзе да лепшага разумення культуры і жыцця абодвух народаў і ўзаемаўзбагачэння іх культурных каштоўнасцей,

засноўваючыся на Пагадненні аб супрацоўніцтве ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі, падпісанага 8 жніўня 1995 года ў г. Мінску,