Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый*

Уступiла ў сiлу 1 верасня 2006 года

__________________________

*Ратыфiкавана Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 2006 г. «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 78, 2/1200).

 

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Славацкай Рэспублікі (далей – Дагаворныя Бакі),

прызнаючы неабходнасць інтэнсіфікацыі эканамічнага супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай выгады для абедзвюх дзяржаў,

жадаючы стварыць і развіваць спрыяльныя ўмовы для iнвестыцый інвестараў дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, усведамляючы, што заахвочванне і ўзаемная ахова інвестыцый згодна з гэтым Пагадненнем будуць спрыяць прадпрымальніцкай ініцыятыве ў гэтай галіне,