Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць*

Уступiла ў сiлу 31 снежня 2006 года

__________________________

*Ратыфiкавана Законам Рэспублiкi  Беларусь ад 16 мая 2006 г.  «Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 87, 2/1203).

 

Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя,

жадаючы садзейнiчаць развiццю ўзаемных эканамiчных сувязей шляхам устаранення падатковых перашкод,

пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.