Пагадненне паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі

Уступіла ў сілу 30 сакавіка 2000 года

 

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

выказваючы намер паслядоўна і на доўгатэрміновай аснове развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць ажыццяўляць супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі на аснове раўнапраўя і ўзаемнай карысці ў адпаведнасці з дзеючымі заканадаўствамі дзяржаў Бакоў.

Артыкул 2

1. Узаемнае супрацоўніцтва паміж Бакамі будзе ажыццяўляцца па наступных асноўных накірунках:

а) адміністрацыйныя, прававыя і эканамічныя аспекты кіравання лясамі;