Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сэнт-Люсіяй

Уступіла ў сілу 25 жніўня 2000 года

 

Рэспубліка Беларусь і Сэнт-Люсія,

з мэтай развіцця ўзаемаразумення і ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі народамі,

на падставе прынцыпаў і мэтаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права, у прыватнасці ў сферы міжнароднага міру і бяспекі, роўнасці дзяржаў, павагі да нацыянальнага суверэнітэту, незалежнасці, міжнародных дагавароў, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года з даты падпісання гэтага Сумеснага Камюніке.

З гэтай мэтай прадстаўнікі, што падпісаліся ніжэй, упаўнаважаныя адпаведнымі Дзяржавамі, падпісалі гэтае Сумеснае Камюніке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, тэксты якіх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымі.