Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мазамбік

Уступiла ў сiлу 29 лютага 2000 года

 

Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Мазамбiк у мэтах паглыблення ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж двума народамi i дзяржавамi ў палiтычнай, эканамiчнай, сацыяльнай, гуманiтарнай i iншых галiнах вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.

Дзве краiны пагадзiлiся ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i адпаведнымi прынцыпамi, мэтамi i нормамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права.

Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Мазамбiк цалкам ўпэўненыя, што ўсталяванне дыпламатычных адносiн адпавядае iнтарэсам двух Дзяржаў i паспрыяе далейшаму ўзмацненню мiжнароднага мiра i бяспекi.