Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Антыгуа і Барбуда

Уступiла ў сiлу 18 мая 2000 года

 

Рэспублiка Беларусь i Антыгуа i Барбуда,

з мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж двума народамi,

на падставе прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.