Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грэнадай

Уступiла ў сiлу 31 мая 2000 года

 

Рэспублiка Беларусь i Грэнада,

з мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж двума народамi,

на падставе прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.

З гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй, упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае Камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.