Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Батсвана

Уступіла ў сілу 15 сакавіка 2006 года.

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Батсвана,

пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнага з Бакоў,

жадаючы развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва,

пацвярджаючы прыхільнасць прынцыпам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права,

дзейнічаючы ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў паміж дзвюма Дзяржавамі з даты падпісання гэтага Сумеснага камюніке.