Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гаяна

Уступiла ў сiлу 25 лютага 2000 года

 

Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гаяна,

у мэтах развiцця i ўмацавання сувязяў дружбы i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi i народамi на падставе роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту адзiн аднаго, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,

кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 1961 года,

вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.

Акрэдытацыя iх адпаведных паслоў будзе прадметам дадатковага пагаднення.

Здзейснена ў Нью-Йорку 25 лютага 2000 года ў двух экзэмплярах на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.