Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Белізам

Уступiла ў сiлу 4 жнiўня 2000 года

 

Рэспублiка Беларусь i Белiз,

з мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж нашымi народамi,

на падставе прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права, у прыватнасцi ў сферы мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi дзяржаў, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавароў, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў,

вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке.

З гэтай мэтай прадстаўнiкi, што падпiсалiся нiжэй, упаўнаважаныя адпаведнымi Дзяржавамi, падпiсалi гэтае Сумеснае Камюнiке ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх з'яўляюцца аднолькава сапраўднымi.