Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Аўстрыя аб абмене інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі і абароны ад іанізуючага выпраменьвання*
Уступіла ў сілу 13 верасня 2005 года
______________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2000 г. № 1456 «Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Аўстрыя аб абмене інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі і абароны ад іанізуючага выпраменьвання» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 93, 5/4119).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Аўстрыя, у далейшым называемыя «Дагаворныя Бакі»,
прымаючы да ўвагі Канвенцыю аб аператыўным паведамленні аб ядзернай аварыі, а таксама Канвенцыю аб дапамозе ў выпадку ядзернай аварыі або радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі, прынцыпы супрацоўніцтва ў межах МАГАТЭ,