Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла

Уступіў у сілу 24 ліпеня 2006 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, якія далей называюцца Бакамі,

натхнёныя жаданнем умацоўваць сяброўскія адносіны паміж абодвума народамі і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на падставе ўзаемаразумення,

імкнучыся да далейшага развіцця дружбы і супрацоўніцтва ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права,

перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных тэм садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла,