Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і Падліковай палатай Украіны

Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 2001 года

 

Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і Падліковая палата Украіны, якія далей будуць называцца Бакі,

кіруючыся прынцыпамі ўзаемнай павагі, даверу, раўнапраўя, партнёрства і cупрацоўніцтва,

выяўляючы ўзаемнае імкненне да ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага фінансавага кантролю ў абедзвюх дзяржавах, паляпшэння парадку і метадаў яго рэалізацыі,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі ў рамках сваёй кампетэнцыі супрацоўнічаюць па наступных асноўных накірунках:

вывучэнне практыкі рэалізацыі кантрольных функцый у структуры ўлады дзяржаў – удзельніц Пагаднення;

абмен вопытам работы і інфармацыйнымі матэрыяламі ў галіне ўдасканалення дзяржаўнага кантролю;