Праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі на 2001–2004 гады

Утратила силу в связи с истечением срока действия

Уступіла ў сілу 15 лістапада 2001 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія далей называюцца Бакамі,

кіруючыся імкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Індыя,

засноўваючыся на Дэкларацыі аб прынцыпах і накірунках супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя ад 14 мая 1993 года,

на аснове дамоўленасцей у рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, спорту і турызму ад 14 мая 1993 года,