Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Судан і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Набыў моц 7 лютага 2006 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Судан i Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца Бакамі,

натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносіны шляхам дыялогу i ўзаемнага супрацоўніцтва,

кіруючыся жаданнем садзейнічаць развіццю свaix адносін у адпаведнасці з мэтамі i прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года i Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах 1963 года,

перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых i міжнародных тэмах, што ўяўляюць узаемны інтарэс, садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Судан i Рэспублікай Беларусь,