Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры*
Уступіла ў сілу 13 сакавіка 2008 года
__________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2008 г. № 237 «Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 53, 5/26835).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Карэя, якія далей называюцца Бакамі,
грунтуючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя,
упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі,