Пагадненне паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне культуры

Набыло моц 18 чэрвеня 2009 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана, у далейшым названыя Бакамі,

упэўненыя, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі і развіццю дружалюбных адносін,

кіруючыся імкненнем развіваць і ўдасканальваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць імкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі будуць садзейнічаць устанаўленню і развіццю кантактаў у галіне музычнага мастацтва паміж канцэртнымі арганізацыямі і творчымі саюзамі, абмену салістамі і калектывамі, спрыяць узаемнаму ўдзелу ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца на терыторыі сваіх краін.