Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры*
Уступіла ў сілу 1 сакавіка 2010 года
______________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2010 г. № 119 «Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 29, 5/31182).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Венгерскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,
у мэтах умацавання дружалюбных адносін, што існуюць паміж дзвюма краінамі, пашырэння кантактаў, якія звязваюць іх народы, развіцця супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі, культуры,