Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эканамiчным супрацоўнiцтве i гандлi
Соглашение прекратило действие с 1 мая 2004 г.
Уступіла ў сілу 10 чэрвеня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, якія называюцца ў далейшым Дагаворнымі Бакамі, жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для стабільнага і гарманічнага развіцця эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на прынцыпах раўнасці і ўзаемавыгады, вырашылі заключыць гэтае Пагадненне і дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю ўзаемных эканамічных і гандлёвых адносін паміж абедзвюма краінамі згодна з заканадаўствам, якое дзейнічае ў кожнай з дзяржаў.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакі прадаставяць адзін аднаму найбольш спрыяльныя ўмовы па імпарту і экспарту тавараў, якія маюць паходжанне ў краінах Дагаворных Бакоў, што прымяняюцца ў адносінах да тавараў трэціх краін.