Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб гандлёва-эканамiчных сувязях i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве Рэспублікі Беларусь і Венгерскай Рэспублікі

Уступіла ў сілу 11 снежня 1991 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Венгерскай Рэспублікі, якія далей называюцца – Дагаворныя Бакі,

– усведамляючы важнае значэнне гандлёва-эканамічных адносін і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Венгерскай Рэспублікай,

– зыходзячы з намеру садзейнічаць стварэнню ўзаемавыгадных рознабаковых адносін паміж абодвума Бакамі і прыбліжэння гэтых адносін да працэсаў сусветнай гаспадаркі, а таксама практыцы міжнароднага рынку,

– імкнучыся да паступовага інтэгрыравання эканомікі Рэспублікі Беларусь і Венгерскай Рэспублікі ў светагаспадарчыя адносіны і перш за ўсё ў еўрапейскія эканамічныя структуры,

– кіруючыся пры ажыццяўленні ўзаемных эканамічных сувязей прынцыпамі раўнапраўя, узаемнай выгады і нормамі міжнароднага права,