Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай
Уступіла ў сілу 24 кастрычніка 1991 года
Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка
– грунтуючыся на Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года і Законе аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статуса канстытуцыйнага закона ад 25 жніўня 1991 года, а таксама на Акце Вярхоўнага Савета Літоўскай Рэспублікі аб аднаўленні незалежнасці Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка 1990 года і Канстытуцыйным Акце аб Літоўскай дзяржаве ад 11 лютага 1991 года;
– улічваючы шматвяковыя традыцыі палітычных, гістарычных, эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Літвой;