Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай
Уступіла ў сілу 16 снежня 1991 года
Рэспубліка Беларусь і Латвійская Рэспубліка
– грунтуючыся на Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года і Законе Беларускай ССР аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР ад 25 жніўня 1991 года, а таксама на Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай дзяржавы ад 4 мая 1990 года і Канстытуцыйным Законе Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі аб Дзяржаўным статусе Латвійскай Рэспублікі ад 21 жніўня 1991 года;
– улічваючы традыцыі палітычных, гістарычных, эканамічных і культурных сувязей, якія склаліся паміж Беларуссю і Латвіяй;