Пагадненне паміж Урадам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Выканаўчым Вечам Скупшчыны Рэспублікі Славеніі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве
Уступіла ў сілу 3 чэрвеня 1991 года
Урад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Выканаўчае Веча Скупшчыны Рэспублікі Славеніі, якія называюцца ў далейшым Бакі,
імкнучыся да далейшага развіцця і ўмацавання дружбы паміж народамі Беларускай ССР і Рэспублікі Славеніі,
пацвярджаючы сваю прыхільнасць падпісаным раней сумесным дакументам,
будучы перакананымі, што ўзаемнае супрацоўніцтва садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення і развіццю сяброўскіх адносін,
у метах далейшага развіцця і умацавання эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей,
жадаючы пашыраць і паглыбляць гандлёвыя адносіны на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,