Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi

Уступіла ў сілу 23 лютага 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Літоўскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца Бакамі,

адзначаючы важную ролю стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі прадукцыі ў ліквідацыі тэхнічных бар’ераў у эканамічных, гандлёвых і іншых адносінах,

прызнаючы іх неабходнасць дзеля забеспячэння сумяшчальнасці, узаемазамяняльнасці, яе бяспекі для жыцця і здароўя чалавека, аховы навакольнага асяроддзя,

улічваючы ўзаемную эканамічную зацікаўленасць, дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі, валодаючы поўнай самастойнасцю ў фарміраванні і рэалізацыі нацыянальных сістэм стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і арганізацыі работ ў гэтых галінах дзейнасці,