Пагадненне паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Набыло моц 19 чэрвеня 2007 года

 

Міністэрства спорту і турызму Рэспублiкi Беларусь i Міністэрства эканомікі Славацкай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi,

прызнаючы ўзаемную зацiкаўленасць ва ўстанаўленні цеснага і доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва ў галiне турызму,

жадаючы развіваць адносіны паміж абедзвюма краінамі ў гэтай галіне, а таксама паміж iх нацыянальнымі турысцкімі арганізацыямі,

у мэтах стварэння прававой асновы для далейшага развiцця турысцкага абмену паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай

дамовiлiся аб наступным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню турысцкага абмену паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай у мэтах азнаямлення з жыццём, гісторыяй і культурай абодвух народаў.