Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб асноўных прынцыпах трансгранiчнага супрацоўнiцтва
Уступіла ў сілу 20 кастрычніка 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, званыя далей «Бакамі»,
кіруючыся прынцыпамі, выказанымі ў Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ад 10 кастрычніка 1991 года,
маючы на ўвазе Рамавую Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж супольнымі і тэрытарыяльнымі ўладамі ад 21 мая 1980 года,
улічваючы тое, што трансгранічнае супрацоўніцтва будзе спрыяць замацаванню цесных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча,
усведамляючы значэнне, якое будзе мець супрацоўніцтва паміж рэгіянальнымі і мясцовымі ўладамі абедзвюх дзяржаў,