Праграма культурнага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі на 2010–2011 гады

Утратила силу в связи с истечением срока действия

Уступіла ў сілу 9 сакавіка 2010 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі, у далейшым названыя «Бакі»,

у адпаведнасці з артыкулам 15 Дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі ад 22 лістапада 2001 года

склалі гэту Праграму.

Артыкул 1

У мэтах рэалізацыі гэтай Праграмы Бакі будуць ажыццяўляць абмен дэлегацыямі сваіх прадстаўнікоў і спецыялістаў.

Склад дэлегацый, працягласць і праграмы візітаў будуць узгадняцца Бакамі ў кожным канкрэтным выпадку дадаткова.