Часовае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб спрошчаным пропуску прыгранiчнага насельнiцтва праз дзяржаўную гранiцу

Часовае пагадненне спыніла сваё дзеянне з 1 студзеня 2003 г.

Уступіла ў сілу 20 чэрвеня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Літоўскай Рэспублікі, надалей – Бакі,

грунтуючыся на палажэннях Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай ад 24 кастрычніка 1991 г.,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Пагадненні, азначаюць:

«дзяржаўная граніца» – граніца паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай;

«прыгранічныя тэрыторыі» – тэрыторыі сельскіх і пасялковых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і апілінак Літоўскай Рэспублікі, якія непасрэдна прылягаюць да дзяржаўнай граніцы, і пералічаныя ў Дадатку № 1 да гэтага Пагаднення;