Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытаннях арганiзацыi перавозак
Уступіла ў сілу 30 сакавіка 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча,
прымаючы да ўвагі ўзаемную зацікаўленасць у супрацоўніцтве транспартных ведамстваў,
лічачы мэтазгодным забяспечыць бесперашкодную арганізацыю перавозак грузаў на патрэбы Рэспублікі Беларусь праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча, у прыватнасці праз польскія марскія парты,
пагадзіліся аб наступным:
Артыкул 1
1. Польскі Бок забяспечвае Беларускаму Боку спрыяльныя ўмовы для перавозак праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча.
2. Беларускі Бок забяспечвае максімальны аб'ём грузаў для перавозак, аб якіх гаворыцца ў пункце 1.
3. З мэтай стварэння адпаведных эканамічных умоў для развіцця перавозак Бакі ўзгадняюць прымяненне адпаведных тарыфных скідак.