Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве
Уступіла ў сілу 20 студзеня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія называюцца ў далейшым «Дагаворныя Бакі»,
у мэтах умацавання дружбы, супрацоўніцтва і развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі,
кіруючыся пры ажыццяўленні ўзаемных эканамічных сувязей прынцыпамі раўнапраўя і ўзаемнай выгады,
заключылі дадзенае Пагадненне і дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі прымуць усе неабходныя меры для садзейнічання бесперапыннага і стабільнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі і створаць для гэтага спрыяльныя ўмовы.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакі ўзаемна прадаставяць рэжым найбольшага спрыяння ў пытаннях, што датычыцца спагнання мытных пошлін на экспартныя і імпартныя тавары абедзвюх краін, іншых збораў, аплат, правіл мытнага кіравання і выканання мытных фармальнасцей.