Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя

Уступіла ў сілу 16 снежня 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, якія далей называюцца «Бакі»,

прымаючы пад увагу вопыт, назапашаны ў галіне міжнароднага прыродаахоўнага супрацоўніцтва, а таксама Сусветную хартыю прыроды 1982 года, Дэкларацыю Рыа, Павестку дня на XXІ стагоддзе, прынятыя Канферэнцыяй ААН па навакольнаму асяроддзю і развіццю ў 1992 годзе;

улічваючы цэласнасць і непадзельнасць навакольнага асяроддзя;

глабальны характар экалагічных праблем;

прызнаваючы, што кожны чалавек мае права на жыццё ў найбольш спрыяльных экалагічных умовах і кожная дзяржава абавязана забяспечыць гэта права ўсім сваім грамадзянам;