Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй

Уступіў у сілу 18 лістапада 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча (якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»),

улічваючы існуючыя паміж дзвюма дзяржавамі дружалюбныя сувязі

прызнаючы важную ролю навукі і тэхналогій у развіцці эканомікі,

жадаючы ўмацаваць і развіць эканамічнае, навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі будуць умацоўваць і развіваць супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій паміж дзвюма дзяржавамі на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады ў адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавора і дзеючым заканадаўствам кожнага Дагаворнага Бока.