Пагадненне аб культурным супрацоўнiцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі
Уступіла ў сілу 25 лістапада 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Кітайскай Народнай Рэспублікі ніжэй названыя «Бакі», з мэтай умацавання сяброўскіх сувязяў і развіцця культурнага супрацоўніцтва паміж дзвюмя краінамі заключылі гэтае Пагадненне аб наступным:
Артыкул 1
Бакі дамовіліся ў адпаведнасці з прынцыпамі роўнасці і ўзаемнай выгады садзейнічаць і падтрымліваць абмен і супрацоўніцтва паміж адпаведнымі ўстановамі дзвюх краін у галіне культуры, адукацыі, грамадскіх навук, аховы здароўя, спорта, выдавецкай справы, выданняў, радыёвяшчання, тэлебачання і кінематаграфіі.
Артыкул 2
Бакі дамовіліся праводзіць адпаведныя мерапрыемствы ў галіне культуры і мастацтва і дапамагаць пры гэтым адзін аднаму ў межах сваіх магчымасцей, асабліва: