Пагадненне паміж Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб спрошчаным парадку перасячэння дзяржаунай гранiцы работнiкамi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў зоны адчужэння Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi

Уступіла ў сілу 5 верасня 1995 года

 

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, якія далей называюцца «Бакі»,

зыходзячы з неабходнасці забеспячэння бяспекі эксплуатацыі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) і аператыўнага вырашэння задач па ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС,

з мэтай спрошчанага перамяшчэння грамадзян Украіны, якія працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, якія знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія знаходзяцца ў зоне адчужэння ЧАЭС пры руху транзітам у зону (з зоны) адчужэння праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у якасці дакумента, які сведчыць аб асобе і месцы працы, выкарыстоўваюць пропускі ў адпаведнасці з парадкам, узгодненым кампетэнтнымі органамі Бакоў. Узоры прапускоў будуць накіраваны Беларускаму Боку.