Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб каардынацыі дзейнасці чыгуначнага транспарту

Уступіла ў сілу 16 верасня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Казахстан, якія ў далейшым называюцца «Бакі»,

пацвярджаючы неад'емнае права ўласнасці на чыгуначны транспарт;

лічачы мэтазгодным захаваць тэхналагічнае адзінства чыгуначнай транспартнай сеткі;

прызнаючы выключную важнасць перавозак пасажыраў, а таксама грузаў як па ўзаемных пастаўках, так і ў трэція краіны;

надаючы значэнне каардынацыі і сумеснай дзейнасці чыгуначнага транспарту абедзвюх дзяржаў,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Функцыянальная дзейнасць чыгуначнага транспарту абедзвюх дзяржаў ажыццяўляецца па адзіных нарматывах на выраб і ўтрыманне рухомага саставу, тэхнічных сродкаў, забеспячэння бяспекі руху і ўмоў працы, арганізацыі перавозачнай работы і захаванасці грузаў, узаемадзеяння чыгуначнага транспарту з карыстальнікамі яго паслуг і іншымі відамі транспарту.