Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi i пераадоленнi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы

Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

прызнаючы, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 года па сваіх маштабах і нанесеным уроне адносіцца да ліку глабальных катастроф,

улічваючы складанасць праблем і аб'ёмы затрат на мерапрыемствы па пераадоленні вынікаў чарнобыльскай катастрофы,

усведамляючы адказнасць перад народамі абедзвюх дзяржаў і народамі свету за цяжкія вынікі катастрофы, якія яшчэ вельмі доўга будуць негатыўна ўплываць на жыццё чалавека, асабліва на забруджаных тэрыторыях,

адзначаючы, што вызначальнай умовай па пераадоленні вынікаў катастрофы з'яўляюцца сумесныя намаганні абедзвюх дзяржаў і сусветнай супольнасці, а таксама ўзгодненая, мэтанакіраваная дзейнасць па распрацоўцы і рэалізацыі праграм па мінімізацыі вынікаў катастрофы,