Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Малдова, i грамадзян Рэспублiкi Малдова, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Уступіла ў сілу 25 лютага 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Малдова, надалей Бакі,

імкнучыся развіваць супрацоўніцтва ў галіне працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароны грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова, якія працуюць на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Дзеянне гэтага Пагаднення распаўсюджваецца на асоб (надалей работнікі) і членаў іх сем'яў, якія з'яўляюцца грамадзянамі адной з дзяржаў (надалей Бок выезду) або маюць пастаяннае месца жыхарства на яе тэрыторыі і ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах незалежна ад форм уласнасці і гаспадарання (надалей работадаўцы (наймальнікі) на ўмовах працоўнага дагавора (контракта) на тэрыторыі другой дзяржавы (надалей Бок працаўладкавання).