Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку, і Федэральным Міністрам эканомікі і Федэральным Міністрам фінансаў Рэспублікі Аўстрыя, з другога боку, адносна прызнання сертыфiкатаў паходжання i рамесленай вытворчасцi тавараў у мэтах iх iмпартавання ў Аўстрыю бяспошлiнна або па панiжаных тарыфах пошлiны

Уступіла ў сілу 13 лістапада 1992 года

Артыкул 1

Урад Рэспублікі Беларусь гэтым сведчыць, што Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Беларусь упаўнаважана выдаваць сертыфікаты паходжання і рамесленай вытворчасці тавараў у мэтах іх імпарту ў Аўстрыю бяспошлінна або па паніжаных тарыфах пошліны.

Артыкул 2

(1) Пры ўмове адпаведнасці палажэнням пункта 2, форма і змест сертыфікатаў паходжання і рамесленага вырабу тавараў павінна адпавядаць Форме А, якая выкарыстоўваецца Усеагульнай сістэмай ільготных пошлін.