Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Аўстрыйскім Федэральным Урадам аб паветраных зносiнах*

Уступіла ў сілу 29 чэрвеня 1996 года

__________________________

*Ратифицировано Постановлением Верховного Совета Республики Беларусь от 13 марта 1996 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Австрийским Федеральным Правительством о воздушном сообщении» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 9, ст.123).

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Аўстрыйскі Федэральны Урад, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

з'яўляючыся Удзельнікамі Канвенцыі па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,

жадаючы заключыць Пагадненне, якое дапаўняе азначаную Канвенцыю, для таго, каб усталяваць рэгулярныя паветраныя зносіны паміж і па-за сваімі тэрыторыямі,