Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй аб рэгулярных паветраных зносiнах
Уступіла ў сілу 1 красавіка 1997 года
Улічваючы, што Рэспубліка Беларусь і Швейцарыя, якія ў далейшым называюцца ў гэтым Пагадненні «Дагаворныя Бакі»,
з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,
жадаючы развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне паветранага транспарту,
жадаючы стварыць неабходную аснову для арганізацыі рэгулярных паветраных зносін паміж сваімі тэрыторыямі,
Урад Рэспублікі Беларусь і Федэральная Рада Швейцарыі
прызначылі паўнамоцных прадстаўнікоў, упаўнаважаных належным чынам для гэтых мэт, якія дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Азначэнні
1. Для мэт гэтага Пагаднення і Дадатку