Пагадненне аб бязвiзавым уездзе грамадзян Рэспублiкi Беларусь на Украiну i грамадзян Украiны ў Рэспублiку Беларусь

Набыло моц 16 студзеня 1993 года

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

з мэтай развіцця прыязных адносін паміж дзвюма дзяржавамі,

імкнучыся ўмацаваць палітычныя, эканамічныя, гандлёвыя, навукова-тэхнічныя, культурныя і іншыя сувязі,

лічачы неабходным забяспечыць дзейную абарону правоў і інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Украіны,

жадаючы ўстанавіць набходныя гарантыі асабовых і маёмасных праваадносін грамадзян абедзвюх дзяржаў,

дамовіліся пра наступнае:

Артыкул 1

Грамадзяне адной дзяржавы маюць права ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца па тэрыторыі другой дзяржавы пры наяўнасці сапраўдных дакументаў, якія засведчваюць іх асобу і пацвярджаюць грамадзянства.