Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Украіны на 2010–2013 гады

Утратила силу в связи с истечением срока действия

Набыла моц 29 красавіка 2010 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і турызму Украіны (далей – Бакі),

імкнучыся ўмацоўваць культурныя сувязі і паглыбляць узаемаразуменне паміж народамі абедзвюх краін,

у адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Украіны ад 10 лютага 1993 года

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць развіваць прамое супрацоўніцтва ва ўсіх сферах культуры і мастацтва шляхам садзейнічання абмену інфармацыяй аб правядзенні міжнародных фестываляў, святкаванні памятных дат і іншых значных падзей, якія будуць адбывацца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.