Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб прынцыпах супрацоўнiцтва i ўмовах узаемаадносiн у галiне сувязi

Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

жадаючы развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне сувязі,

імкнучыся забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне сетак і сродкаў электрычнай і паштовай сувязі ў абедзвюх дзяржавах, а таксама ўдасканальваць прававое рэгуляванне ў гэтай сферы,

пагадзіліся ў наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць наладжваць свае адносіны ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі і прынцыпамі міжнароднага права, з палажэннямі і рэкамендацыямі Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.

Пытанні, не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама міжнароднымі пагадненнямі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца абодва Бакі, будуць вырашацца згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.