Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб прынцыпах супрацоўнiцтва i ўмовах узаемаадносiн у галiне транспарту

Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

імкнучыся да далейшага развіцця супрацоўніцтва ў галіне транспарту,

жадаючы палепшыць грузавыя і пасажырскія зносіны паміж абедзвюма краінамі, а таксама транзітам па іх тэрыторыях у трэція краіны (уключаючы дзяржавы Садружнасці Незалежных Дзяржаў),

пагадзіліся ў наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць развіваць і паглыбляць узаемнае эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў галіне ўсіх відаў транспарту і іх інфраструктуры.

Артыкул 2

Кожны Бок будзе забяспечваць на сваёй тэрыторыі на прынцыпах узаемнасці спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў паміж абедзвюма дзяржавамі і транзітам па іх тэрыторыях і ў паветранай прасторы.