Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Данія аб развiццi эканамiчнага, прамысловага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва

Уступіла ў сілу 7 лістапада 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Данія, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы зрабіць новы ўклад у пашырэнне і інтэнсіфікацыю іх узаемаадносін на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады,

жадаючы ў поўным аб'ёме выкарыстаць новыя магчымасці для далейшага ўмацавання іх супрацоўніцтва,

прызнаючы свае адпаведныя міжнародныя абавязацельствы ва ўзаемным гандлі,

падкрэсліваючы сваё жаданне забяспечыць непарыўнасць беларуска-дацкага супрацоўніцтва,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі будуць імкнуцца развіваць і заахвочваць эканамічнае, прамысловае і тэхнічнае супрацоўніцтва паміж зацікаўленымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі ў абедзвюх краінах. Гэта супрацоўніцтва будзе развівацца ў розных сферах эканамічнага жыцця, а таксама ў галіне прыкладной навукі і тэхнікі ў наступных напрамках дзейнасці: