Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Фіджы

Вступило в силу 26 мая 2010 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Фіджы,

кіруючыся жаданнем спрыяць узаемаразуменню і ўмацаванню сяброўства і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых галінах у адпаведнасці з прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і нормамі міжнароднага права,

пацвярджаючы прыхільнасць прынцыпам незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, непарушнасці межаў і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года з даты падпісання гэтага Сумеснага камюніке.